<- Back
Harvest song

Жніўная песня

Як пайду я дарогаю,
Пушчу голас дуброваю.
Няхай мая маці чуе,
І мне вячэру гатуе.
Я ешаньку ў вілаццы,
Білы сыр на таржаццы.
Я па горачцы іду.
Ах ты, Ясю, міленькі
У цябе конік сівенькі
Я саткала паясочак,
Ідзема, дзевачкі, у месочак,
Будзем песенкі спяваці,
Будзем ягадкі збіраці,
У лесе голас падаваці.
Няхай мая мама чуе,
Мне вячэру гатуе.
Як паставіць картошку ды квасу,
Дык не наемся я да часу.

(Ламан А.В.. 90 гадоў, в. Боўнічы)